Сцяг Пятніца, 12 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2025, 11:56

Новыя ДАСТы, праграмы ў галіне метралогіі. Якія яшчэ рашэнні прыняты на пасяджэнні МДС СНД у Маскве

Фота Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
Фота Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае, 68-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі адбылося ў Маскве ў гібрыдным фармаце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі профільных ведамстваў краін Садружнасці, Выканаўчага камітэта СНД, Бюро па стандартах МДС, а таксама бізнес-структур. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвала старшыня Дзяржстандарту, сустаршыня МДС Алена Маргунова. У ходзе пасяджэння было разгледжана каля 30 актуальных пытанняў у сферы стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці, акрэдытацыі для павышэння якасці прадукцыі, забеспячэння безбар'ернага гандлю і ўмацавання эканамічных і кааперацыйных сувязей.

Удзельнікі ўдзялілі ўвагу рэалізацыі стратэгічных дакументаў: Стратэгіі развіцця МДС на перыяд да 2030 года і другога этапу (2026-2030 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД. Старшыня Дзяржстандарту прапанавала прадоўжыць работы па выпрацоўцы крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці МДС па кожным напрамку дзейнасці.

Прынята прапанова Расіі, якая датычыцца змяненняў у дзеючае пагадненне аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Яна падрыхтавана для стварэння прававой асновы прымянення міждзяржаўных стандартаў (ДАСТ) трэцімі краінамі. Прапрацоўкай палажэнняў па ўнясенні змяненняў па іншых напрамках дзейнасці - метралогіі, ацэнцы адпаведнасці, акрэдытацыі - зоймецца рабочая група. Рашэнне аб яе стварэнні было прынята ўдзельнікамі пасяджэння.

Выдавецтва РІА "Стандарты і якасць" вызначана ў якасці базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц СНД па выдавецкай і інфармацыйна-асветнай дзейнасці. Праект палажэння аб такой арганізацыі адобраны і будзе накіраваны ў Выканаўчы камітэт СНД. Да пасяджэння выдавецтвам выпушчаны пілотны нумар часопіса "Стандарты и качество в СНГ". Прынята рашэнне правесці першы міжнародны конкурс "Лепшы малады метролаг СНД" 16-17 чэрвеня 2026 года ў Санкт-Пецярбургу. А конкурс на саісканне міждзяржаўнай прэміі МДС "Лепшы стандартызатар СНД" ужо аб'яўлены.

Зацверджана праграма міждзяржаўнай стандартызацыі на 2026-2027 гады. Па выніках пасяджэння прынята каля 290 новых ДАСТаў. У пералік дакументаў па міждзяржаўнай стандартызацыі па прапанове нашай краіны ўключаны правілы па міждзяржаўнай стандартызацыі 03-2025 "Парадак рэгістрацыі, выдання і забеспячэння дакументамі па міждзяржаўнай стандартызацыі" (уводзіцца ў дзеянне з 1 ліпеня 2026 года). Створаны міждзяржаўныя тэхнічныя камітэты па стандартызацыі (МТК) 567 "Звышвысокачастотная і сілавая электроніка" і МТК 568 "Сістэмы трывожнай сігналізацыі і процікрымінальнай абароны". Вядзенне сакратарыята МТК 535 "Касмічныя сістэмы і дзейнасць" перададзена Расійскай Федэрацыі.

Статус "Лідар у міждзяржаўнай стандартызацыі - 2024" прысвоены 16 МТК.

Базавая арганізацыя дзяржаў - удзельніц СНД па падрыхтоўцы, прафесійнай перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі кадраў у галіне стандартызацыі, метралогіі, кіравання якасцю і ацэнкі адпаведнасці сумесна з Бюро па стандартах МДС і МТК 536 "Метадалогія міждзяржаўнай стандартызацыі" правядуць чарговы семінар для МТК у сакавіку 2026 года. Таксама ўдзельнікамі пасяджэння падтрымана ініцыятыва Дзяржстандарту Беларусі аб удасканаленні механізма класіфікацыі стандартаў. Яе агучыў дырэктар БелДІСС Аляксандр Скуратаў. Яна заключаецца ў тым, каб адаптаваць міжнародны класіфікатар ISO ICS 2015 для міждзяржаўнай стандартызацыі шляхам уключэння ў міждзяржаўны класіфікатар стандартаў дадатковых узроўняў і магчымасці развіцця міждзяржаўнай сістэмы класіфікацыі стандартаў. Механізм рэалізацыі спецыялісты краін дадаткова вывучаць і прапрацуюць, у тым ліку на пляцоўцы МТК 536 "Метадалогія міждзяржаўнай стандартызацыі".

У галіне метралогіі прынята праграма па стварэнні і прымяненні міждзяржаўных стандартных узораў саставу і ўласцівасцей рэчываў і матэрыялаў на 2026-2030 гады. Актуалізаваны праграма распрацоўкі і перагляду асноватворных нарматыўных дакументаў па забеспячэнні адзінства вымярэнняў, план перагляду дакументаў па міждзяржаўнай стандартызацыі на праверачныя схемы, праграма работ па распрацоўцы атэставаных даных аб фізічных канстантах і ўласцівасцях рэчываў і матэрыялаў па канкрэтных тэматычных напрамках на 2025-2027 гады і прыняцці табліц СДД СНД, распрацаваных у адпаведнасці з праграмай.

Падведзены вынікі міждзяржаўных міжлабараторных параўнальных выпрабаванняў (міжлабараторных зверак) і прыняты план міждзяржаўных праграм праверкі кваліфікацыі лабараторый на 2026 год. Ён будзе размешчаны на афіцыйным сайце МДС. Дапрацаваны па прапановах нацыянальных органаў праект пагаднення аб тэхнічных бар'ерах ва ўзаемным гандлі дзяржаў - удзельніц СНД будзе накіраваны ў Выканаўчы камітэт СНД для далейшага разгляду. "Нам важна, як мага хутчэй завяршыць работы па гэтым пагадненні", - выказала сваю прынцыповую пазіцыю старшыня Дзяржстандарту Алена Маргунова.

У Выканаўчы камітэт СНД для далейшага разгляду ва ўстаноўленым парадку таксама будзе накіраваны праект пагаднення аб узаемным прызнанні акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці. Акрамя таго, у бліжэйшы час будуць вызначаны пераможцы конкурсу на саісканне прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг. Чарговае, 69-е пасяджэнне МДС пройдзе ў Кыргызстане ў ліпені 2026 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі