ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2020, 10:00

Новыя будаўнічыя нормы прыняты ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 14 верасня 2020 года нумар 53, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Падлогі". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя будаўнічыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання падлог і распаўсюджваюцца на будынкі і збудаванні рознага прызначэння. У дакуменце гаворыцца: пры праектаванні падлог неабходна выконваць дадатковыя патрабаванні, устаноўленыя проціпажарнымі нормамі, а таксама нормамі тэхналагічнага праектавання. Яны не распаўсюджваюцца на праектаванне здымных і абаграваемых падлог.

Як паведамлялася раней, у Беларусі рэфармуецца заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217 у краіне ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, якія замацоўваюць спосабы дасягнення будаўнічых норм.

Дзеючыя цяпер тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржорганаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых норм і правіл.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у нядаўна створаным раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі