Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2020, 17:45

Новых выпадкаў смерці ад каранавіруса за мінулыя суткі ў Беларусі не зарэгістравана - Міністэрства аховы здароўя

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі ў Беларусі не зарэгістравана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 7 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 794 чалавекі. У большай частцы пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 31 пацыент мае патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння выздаравелі 54 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісаны 426 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі