Фота npbp.by
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы веласіпедны маршрут "Елінскі Бор" з'явіўся ў Белавежскай пушчы, паведамілі БЕЛТА ў нацыянальным парку.
"Маршрут падыдзе для ўсіх аматараў актыўнага адпачынку. Шлях пралягае па кармавых палях і лясных зарасніках, дзе часта ў ранішні і вячэрні час корміцца алень, мышкуе ліса. На пяску дапытлівы позірк можа разгледзець сляды ваўка, барсука і дзіка, пакінутыя ў начны час", - адзначылі ва ўстанове.
Для руху рэкамендуецца выкарыстоўваць "горны" веласіпед, што абумоўлена рухам па лясных пясчаных і грунтавых дарогах, квартальных прасеках.
Стартуе маршрут ад галоўных варот нацпарка. Яго працягласць - 12,9 км, час падарожжа - да 3 гадзін. Маршрут ацэньваецца як складаны для непадрыхтаваных турыстаў.
Аб'екты агляду па маршруце руху: бабровыя плаціны, падкормачная пляцоўка і біятэхнічныя палі, паляўнічая дарога, дубовы лес, бярозавы гай, балота, урочышча "Елінскі Бор", возера "Плянта" і інш.-0-