ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 16:48

Новы сезон праекта па асновах прадпрымальніцтва стартуе ў БДУ

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы сезон праекта StartUp Space BSU стартуе ў БДУ. Накіраваны ён на падтрымку прадпрымальніцкіх і інавацыйных ініцыятыў студэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

На два месяцы запланавана каля 20 сустрэч і трэнінгаў з паспяховымі прадпрымальнікамі, экспертамі. "Першае мерапрыемства StartUp Space BSU пройдзе 29 верасня. Плануецца ўдзел каля 200 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў БДУ, іншых сталічных ВНУ. Перад імі выступяць выпускнікі адукацыйнай праграмы StartUp Skills мінулага года, якія ўжо актыўна працуюць над уласнымі праектамі. Акрамя таго, сваім вопытам падзеліцца заснавальнік сеткі кафэ Garage Віталь Парэчын", - расказалі ў прэс-службе.

Далучыцца да праекта могуць студэнты, аспіранты, магістранты і маладыя выкладчыкі БДУ і іншых ВНУ да 1 кастрычніка.

Ініцыятыва StartUp Space BSU рэалізуецца з 2020 года пры падтрымцы Стартап-цэнтра БДУ. Яго мэта - пашырыць дзейнасць Студэнцкага саюза, накіраваную на развіццё адукацыі, навукі, культуры, падтрымку членаў саюза, узаемадзеянне паміж адміністрацыяй і студэнцтвам ВНУ. Кіруе праектам трэцякурснік Інстытута бізнесу БДУ Ягор Аліферка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі