Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Новы праект аб жаночым здароўі запушчаны ў Беларусі

Грамадства 12.09.2019 | 15:56

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія па зборы сродкаў на куплю спецыяльнага гінекалагічнага крэсла для жанчын з інваліднасцю стартавала ў Мінску. Тым самым арганізатары разлічваюць прыцягнуць увагу да праблемных пытанняў у сферы клопату аб жаночым здароўі, адзначыла сёння на прэс-канферэнцыі з нагоды запуску праекта "Бязмежная" спецыяліст па камунікацыі ЮНФПА Ганна Ляўданская-Віт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мэта праекта - нагадаць жанчынам аб важнасці рэпрадуктыўнага здароўя і прадаставіць роўныя магчымасці ў клопаце аб сабе ўсім, у тым ліку жанчынам з інваліднасцю. "Мы хочам дабіцца роўных умоў для гэтых жанчын, каб у іх быў максімальна камфортны доступ па ахове іх рэпрадуктыўнага здароўя. Сёння ў рамках праекта "Бязмежная" мы запускаем вялікую краўдфандынгавую платформу, каб закупіць гінекалагічнае крэсла, якое цалкам адпавядае патрэбнасцям жанчын з інваліднасцю. Яно будзе ўстаноўлена ў Брэсцкім абласным радзільным доме. Але ёсць і вялікая мэта - пагаварыць на тэму рэпрадуктыўнага здароўя, пазбавіцца ад стэрэатыпаў, прыцягнуць больш партнёраў, каб у кожнай вобласці было такое спецыяльнае крэсла", - адзначыла Ганна Ляўданская-Віт.

Яна нагадала, што ў маі быў зроблены першы крок, які папярэднічаў новай кампаніі, - тады дзякуючы мясцоваму сацыяльнаму фонду "Добра" і падпісантам Глабальнага дагавора ААН было закуплена першае крэсла, якое пастаўлена ў Мінскі абласны раддом. Проба аказалася паспяховай і дазволіла запусціць праект "Бязмежная". Усяго па ім прадугледжваецца прыцягнуць сродкі для закупкі як мінімум 6 крэслаў - для кожнай вобласці. А потым, магчыма, перайсці да больш дробных устаноў.

Унесці свой уклад у добрую справу можа любы жадаючы. Арганізатары разлічваюць, што ўжо праз месяц сродкаў на набыццё крэсла будзе дастаткова. Для гэтага патрэбна падтрымка прыкладна 150 жанчын. Паўдзельнічаць вельмі проста: на платформе Ulej можна да 12 кастрычніка набыць лоты партнёраў праекта. У першую чаргу гэта сертыфікат на дыягнастычны комплекс ад клінікі жаночага здароўя, які па праекце будзе даступны са скідкай у памеры 30 працэнтаў. Актываваць сертыфікат можна на працягу года з моманту куплі. Так арганізатары разлічваюць не толькі сабраць неабходную суму на куплю крэсла, але і нагадаць усім жанчынам аб важнасці рэгулярнага наведвання гінеколага.

Пасля таго, як збор сродкаў завершыцца, распрацоўшчык мабільнага дадатку для жаночага здароўя Flo кампанія-рэзідэнт ПВТ Flo Health пералічыць на рахунак праекта роўна тую суму, на якую куплены лоты з сертыфікатамі. Гэтыя сродкі будуць перададзены Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў для куплі крэсла для Брэсцкага абласнога раддома. Гэта адзін са многіх прыкладаў таго, што ПВТ у сваіх сацыяльных праектах усё больш увагі ўдзяляе выкарыстанню ІТ у медыцыне. А намеснік дырэктара па брэнду і камунікацыі Flo Health Кацярына Раманоўская падкрэсліла, што да вырашэння такіх маштабных пытанняў павінны далучацца ўсе: дзяржава, бізнес, грамадзянскі сектар.

Яшчэ падтрымаць праект можна, купіўшы лоты ад дызайнера Tikota Unique Кацярыны Бязрукавай, - майку або паясную сумку з сімволікай "Бязмежная" - альбо проста націснуўшы кнопку "падтрымаць" і пералічыць у фонд праекта сваё ахвяраванне.

Як адзначыў старшыня ГА "РАІК" Яўген Шаўко, кожны 17-ы чалавек у Беларусі мае інваліднасць, абарона грамадзянскіх правоў гэтых людзей вельмі важная. Асабліва ў сферы здароўя, бо, на жаль, пытанні фертыльнага здароўя інвалідаў доўгі час не гучалі моцна. РАІК некалькі гадоў праводзіць асветную работу ў вузкім коле, але цяпер, набудучы партнёра ў асобе ЮНФПА, можа зрабіць значна больш. "Я горды за нашу краіну, што ў нас ёсць такі праект", - заявіў Яўген Шаўко. Гаворачы пра гінекалагічнае крэсла, ён падкрэсліў, што камфортнае і даступнае абсталяванне вельмі важна для жанчын у калясках. Рэгулярныя абследаванні для іх у большай ступені, чым для астатніх, звязаны з фізічным і душэўным дыскамфортам. Многія з-за гэтага адмаўляюць сабе ў наведванні гінеколага на шкоду здароўю. Зрэшты, адаптаваныя і сучасныя крэслы ў Беларусі сталі з'яўляцца раней, чым у многіх постсавецкіх краінах: некалькі гадоў таму, калі ў беларускіх установах іх было 7-8, ва ўкраінскіх - 4.

На думку старшыні РАІК, фізічную даступнасць аховы здароўя неабходна і далей павышаць. Абавязкова трэба гаварыць з людзьмі аб рэпрадуктыўным здароўі адразу, як толькі яны атрымалі інваліднасць па той ці іншай прычыне, не замоўчваючы нічога. У медустановах - павышаць час прыёму такіх пацыентаў. Асабліва Яўген Шаўко стаіць за субсідзіраванне дзяржавай працэдуры ЭКА для людзей з інваліднасцю.

Загадчыца лабараторыі рэпрадуктыўнага здароўя РНПЦ "Маці і дзіця" Таццяна Вашчыліна таксама адзначыла, што сярод людзей з інваліднасцю жанчыны неабароненыя ўдвайне. У клініках даступнасць паслуг часам абмежавана адсутнасцю прыдатнага медабсталявання, якаснай інфармацыі, няхваткай ведаў у медперсаналу. Застаецца праблема стэрэатыпных адносін грамадства да здароўя людзей з інваліднасцю. "Гэта стаўленне мы і імкнёмся змяніць", - падкрэсліў каардынатар праграмнай дзейнасці ЮНФПА Аляксандр Давідзенка.

Арганізатарам праекта выступіў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі, мясцовага сацыяльнага фонду "Добра", Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў (РАІК), а таксама кампаній Flo Health і EVACLINIC.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.