Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Новы парадак грамадскіх абмеркаванняў па архітэктуры і будаўніцтве пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня

Грамадства 23.04.2019 | 17:40
Фота з архіва
Фота з архіва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 красавіка 2019 года нумар 256, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, грамадскаму абмеркаванню падлягаюць горадабудаўнічыя праекты агульнага і спецыяльнага планавання, архітэктурна-планіровачныя канцэпцыі аб'ектаў будаўніцтва (пры адсутнасці праектаў дэталёвага планавання), а таксама горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання, якія распрацоўваюцца на тэрыторыі свабоднай ад забудовы, або на тэрыторыі з забудовай, што падлягае зносу. Абмеркаванне па гэтых пунктах праводзіцца ў форме інфармавання юрыдычных асоб і фізічных асоб (у тым ліку ІП) і аналізу грамадскай думкі. Таксама трэба выносіць на грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання частак населеных пунктаў (тэрытарыяльных зон, кварталаў, мікрараёнаў, тэрыторый мяркуемай інвестыцыйнай дзейнасці), што распрацоўваюцца на тэрыторыі існуючых мікрараёнаў і кварталаў жылой забудовы, падлягаючых рэканструкцыі. У такім выпадку працуе камісія па грамадскім абмеркаванні.

За арганізатарам грамадскага абмеркавання замацаваны такія функцыі, як тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне яго правядзення і падрыхтоўкі да яго, інфармаванне яго ўдзельнікаў, арганізацыя экспазіцыі (выстаўкі) і прэзентацыі праекта, забеспячэнне рэгістрацыі заўваг і прапаноў удзельнікаў грамадскага абмеркавання, што паступілі ў пісьмовай або электроннай форме.

Арганізатар грамадскага абмеркавання павінен размясціць паведамленне аб яго правядзенні на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, інфармацыйных стэндах, у друкаваных СМІ не менш чым за 10 каляндарных дзён да яго пачатку. Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання - 25 каляндарных дзён, у тым ліку экспазіцыі (выстаўкі) праекта - 15, прэзентацыі - адзін каляндарны дзень.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2019 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.