ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2020, 19:32

Новы памер утрымання сродкаў з наймальнікаў для выплаты зарплаты ўстанаўліваецца з 10 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры разліку сродкаў, што падлягаюць пералічэнню пазачаргова на пагашэнне завінавачанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць на аднаго работніка Br428,42. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, маючых завінавачанасць па выплаце зарплаты, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, устаноўлены ў цэнах ліпеня 2020 года, складае Br285,61. Адпаведна, павялічаны ў паўтара раза, ён складзе Br428,42.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі