Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 10:48

Новы навучальны год пачаўся ва Узброеных Сілах Беларусі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаўся новы навучальны год. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Іна Гарбачова.

З першых дзён асабовы склад Узброеных Сіл пачне інтэнсіўную баявую вучобу. "Пры складанні плана баявой падрыхтоўкі на новы навучальны год улічаны вопыт сучасных узброеных канфліктаў, укаранёны цалкам новыя методыкі навучання асабовага складу, якія тэсціраваліся ў гэтым годзе", - адзначыла Іна Гарбачова.

Ваеннаслужачыя беларускай арміі прадоўжаць асвойваць самыя сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі. "Навучальны год будзе насычаны мерапрыемствамі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, пачынаючы з Армейскіх міжнародных гульняў і заканчваючы сумесным аператыўным вучэннем "Шчыт Саюза - 2023". Таксама прадоўжацца раптоўныя комплексныя праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Гэта адзін з найважнейшых элементаў падрыхтоўкі воінскіх часцей і падраздзяленняў", - расказала афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.

Усе мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі будуць мець у першую чаргу практычную накіраванасць. "Галоўная мэта - забяспечыць ваенную бяспеку дзяржавы", - падкрэсліла Іна Гарбачова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі