Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2022, 16:27

Новы музей мемарыяльнага комплексу "Хатынь" раскажа аб ахвярах генацыду ў гады ВАВ

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы музейны будынак у мемарыяльным комплексе "Хатынь" дапаможа расказаць наведвальнікам пра трагедыю беларускага народа. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, важна нагадаць моладзі, праз што ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшлі жыхары Беларусі.

"Мы абмеркавалі два важныя складнікі работы над мемарыяльным комплексам "Хатынь". Па-першае, гэта капітальны рамонт ужо існуючых аб'ектаў. З надыходам цяпла яго можна будзе пачаць. І па-другое, стварэнне паўнацэннага музея на тэрыторыі комплексу. Моладзь, прыязджаючы сюды, часта не ведае гісторыю Хатыні. Правільна будзе нагадаць, праз што прайшла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія жахі чыніліся на яе тэрыторыі", - сказаў старшыня Мінаблвыканкама.

Ён паведаміў, што на працягу месяца праект візуалізуюць. Акрамя таго, да будаўніцтва плануецца прыцягнуць моладзь.

"На працягу месяца нашы праекціроўшчыкі зробяць візуалізацыю праекта. Тады і будзе прынята рашэнне, што, як і дзе мы будзем будаваць. Акрамя таго, нядаўна БРСМ агучыла ініцыятыву правесці будаўніцтва пры ўдзеле моладзі", - расказаў Аляксандр Турчын.

Кіраўнік Мінаблвыканкама адзначыў, што на тэрыторыі Мінскай вобласці нямала аб'ектаў, якія нагадваюць пра жахі вайны.

Дырэктар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі расказаў, што экспазіцыя ў новым музейным будынку ў поўнай меры зможа перадаць усе жахі Вялікай Айчыннай вайны і трагедыю беларускага народа.

"Вялікая Айчынная вайна для многіх становіцца проста гісторыяй. Музей павінен адлюстраваць трагедыю беларускага народа. Мы не будзем дубліраваць іншыя музеі, і гэта будуць не проста рады нейкіх фатаграфій і дакументаў. Наша задача - акунуць наведвальнікаў у тыя падзеі і паказаць, што ў вайне няма нічога добрага. Гэта не гульня, - адзначыў Артур Зельскі. - Мы нацэлены на масавую аўдыторыю. Каб чалавек любога ўзросту мог акунуцца ў тую атмасферу і выйсці з музея зусім іншым. Сучасныя сродкі дазваляюць гэтага дасягнуць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі