Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2021, 19:29

Новы міжнародны працоўны праект плануюць рэалізаваць БРСМ і "Мабільныя кадры Расіі"

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы міжнародны працоўны праект для ўдзельнікаў студатрадаўскага руху Беларусі і Расіі плануюць рэалізаваць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Агульнарасійская маладзёжная грамадская арганізацыя "Мабільныя кадры Расіі", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Надзея Шахоўская.

"Першым крокам у рэалізацыі новага працоўнага праекта стане міжнароднае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве па арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, якое БРСМ і АМГА "Мабільныя кадры Расіі" плануюць падпісаць 17 лютага ў Мінску. Пагадненне накіравана на далейшае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў галіне развіцця маладзёжнай палітыкі, студатрадаўскага руху, патрыятычных і камунікацыйных напрамкаў. У выніку дзве дружалюбныя краіны павысяць узровень патрыятычных настрояў, атрымаюць новыя рабочыя месцы, абмяняюцца прафесійным вопытам, папулярызуюць рабочыя спецыяльнасці", - расказала Надзея Шахоўская.

Яна адзначыла, што з беларускага боку подпісы пад дакументам паставіць першы сакратар ЦК БРСМ член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк, з расійскага - старшыня праўлення АМГА "Мабільныя кадры Расіі" Уладзіслаў Шамін.

"У аснове пагаднення ляжыць развіццё патрыятычнага выхавання моладзі братэрскіх краін праз удзел у будаўніцтве гістарычна значнай аўтадарогі М-1 "Беларусь", - дапоўніла камандзір РШСА. - Акрамя таго, нашы дамоўленасці будуць садзейнічаць інтэнсіфікацыі інтэграцыйных працэсаў у сферы маладзёжнай палітыкі, а таксама пашырэнню кола прадпрыемстваў і арганізацый у рэалізацыі сумеснага працоўнага праекта. Выключна важнае значэнне будзе мець і ўстанаўленне асабістых сяброўскіх адносін паміж беларускімі і расійскімі ўдзельнікамі студатрадаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі