Сцяг Серада, 21 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2026, 17:16

Новы кіраўнік Мінпрацы і сацабароны бачыць пэўныя рэзервы ў развіцці сацыяльнай сферы Беларусі 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У развіцці сацыяльнай сферы ёсць пэўныя рэзервы, пры гэтым сацыяльная накіраванасць развіцця беларускай дзяржавы застаецца ў прыярытэце. Аб гэтым журналістам заявіў Андрэй Лабовіч, якога 15 студзеня кіраўнік дзяржавы назначыў на пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта мой другі заход у міністэрства. Той перапынак, які я прысвяціў рабоце ў Камітэце дзяржаўнага кантролю, даў магчымасць зірнуць на развіццё сацыяльнай сферы крыху з другога боку - з боку кантралёра, - сказаў Андрэй Лабовіч. - Пэўныя рэзервы ў сферы ёсць. Але пры гэтым сацыяльная накіраванасць развіцця нашай дзяржавы застаецца ў прыярытэце і будзе далей удасканальвацца".

Паводле яго слоў, у першую чаргу размова ідзе аб прыярытэце падтрымкі сем'яў з дзецьмі, а таксама сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва. "Гэта заработная плата, пытанні занятасці, якія сёння таксама стаяць даволі высока. Усе тыя прыярытэты, якія вызначаны ў праграме сацэканамразвіцця адносна сацыяльнай сферы, будуць выконвацца. На пасадзе міністра я прыкладу ўсе намаганні, каб усе тыя задачы, якія былі вызначаны, вырашаліся і выконваліся", - запэўніў ён.

Новы кіраўнік Міністэрства працы і сацабароны звярнуў увагу, што падтрымка з боку дзяржавы павінна ісці кропкава і адрасна тым грамадзянам, якія сапраўды ў ёй маюць патрэбу. "Гэта асноўная задача, каб не спараджаць утрыманства ў нашым грамадстве. Грошы павінны ісці адрасным парадкам тым людзям, якія ў гэтай дапамозе маюць патрэбу", - канстатаваў Андрэй Лабовіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі