Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Новы электронны даведнік па Беларусі можна скачаць у інтэрнэце

Грамадства 13.09.2019 | 11:29
Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белкартаграфія" выклала ў адкрыты доступ у інтэрнэт новы электронны даведнік па Беларусі - карту "Мая Беларусь". Таксама яе можна скачаць у мабільным дадатку "Белкартаграфія". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Карта апублікавана на беларускай і рускай мовах. З дапамогай гэтага электроннага даведніка можна азнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай і акунуцца ў яе гісторыю: даведацца пра старажытныя гарады (Мінск, Полацк, Тураў, Брэст, Гродна і інш.), рассяленне продкаў беларусаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў), народныя промыслы і рамёствы, выдатных гістарычных дзеячаў, найбольш значныя архітэктурныя славутасці.

З дапамогай электроннай карты можна таксама палюбавацца беларускай прыродай, адправіўшыся ў віртуальнае падарожжа па нацыянальных парках і запаведніках.

Стваральнікі пастараліся прапанаваць карыстальніку не проста добра ілюстраваны прадукт, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці. Да кожнага абазначанага на карце аб'екта дадзена тэкставая інфармацыя, прыкладаецца аўдыягід.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.