Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2024, 11:54

Новаўвядзенні ва ўмовах аплаты працы бюджэтнікаў растлумачылі ў Мінпрацы
 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новаўвядзенні ва ўмовах аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, прадугледжаныя ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2025 года, растлумачыла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з новаўвядзеннямі, кіраўнікам бюджэтных арганізацый прадастаўлена права зацвярджаць штатную колькасць работнікаў у меншай колькасці, чым гэта прадугледжана нарматыўнымі дакументамі. "Пры гэтым фонд заработнай платы застаецца ранейшым, ён будзе разлічаны на колькасць, што адпавядае нарматывам. Сэканомлены такім чынам фонд заработнай платы будзе накіроўвацца на ўстанаўленне даплат работнікам, якія непасрэдна будуць выконваць дадатковыя працоўныя функцыі", - адзначылі ў ведамстве.

Таксама ў Мінпрацы адзначылі, што памер даплаты складзе да 100 працэнтаў заработнай платы па той прафесіі рабочага або пасады служачага, па якой будуць выконвацца дадатковыя працоўныя функцыі, у залежнасці ад аб'ёму выконваемай работы. Гэта значыць, у работніка з'явіцца магчымасць павялічыць заработную плату - да двух разоў.

Выкананне работнікамі дадатковых працоўных функцый нараўне з асноўнай работай будзе ажыццяўляцца толькі з іх згоды на працягу ўстаноўленай ім працягласці рабочага дня.

Дакументам прадугледжана магчымасць для работніка адмовіцца ад выканання дадатковых працоўных абавязкаў, а для наймальніка - адмяніць даручэнне па іх выкананні. Для гэтага бакі - работнік або наймальнік - за два тыдні пісьмова паведамляюць аб гэтым рашэнні.

У міністэрстве адзначылі, што такі механізм, замацаваны ўказам, быў апрабаваны на працягу 2024 года ў ходзе рэалізацыі пілотнага праекта, у якім удзельнічалі 35 бюджэтных арганізацый рэспублікі. У сярэднім дадатковая нагрузка на работніка склала 0,5 штатнай адзінкі. Пры гэтым заработная плата павялічылася ў сярэднім у 1,5 раза. "Удзельнікі пілотнага праекта адзначылі эфектыўнасць гэтага механізма", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі