Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж адзіных полісаў аўтастрахавання ў Беларусі і Расіі пачаўся 23 красавіка. Як працуе сістэма, на пасяджэнні круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Беларусі Сяргей Асенка.
Як растлумачыў спецыяліст, у Саюзнай дзяржаве ўведзены новы від дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў - дагавор саюзнага страхавання, які дзейнічае на тэрыторыі дзвюх краін. Ён дае магчымасць беларускім аўтаўладальнікам не набываць дадатковы дагавор міжнароднага страхавання ("Зялёную картку") пры ўездзе ў РФ. Такая норма спрашчае жыццё тым, хто часта бывае ў суседняй дзяржаве.
Дагавор заключаецца ў электронным выглядзе праз сайты шасці страхавых арганізацый (членаў Беларускага бюро па транспартным страхаванні) аўтаўладальнікам самастойна або праз страхавога агента. Важна, што самастойна заключыць дагавор можна пры ўмове, што ў базе даных па абавязковым страхаванні ўжо размяшчаецца інфармацыя пра страхавальніка і транспартны сродак.

Як расказаў Сяргей Асенка, першыя дакументы ў Беларусі аформлены страхавальнікамі анлайн на працягу пяці мінут з моманту старту адзінага поліса АСАГА. Актыўна звярталіся аўтаўладальнікі і ў офісы страхавых кампаній.
"За суткі было заключана каля 500 дагавораў саюзнага страхавання, палавіна з іх - у "Белдзяржстраху". Сістэма працуе. З тэхнічнага пункту гледжання складанасцей у страхавых арганізацый працэс не выклікаў, сур'ёзных заўваг не паступала. Праведзена карпатлівая работа як з беларускага, так і з расійскага боку, адпрацаваны алгарытмы ўзаемадзеяння, абмену інфармацыяй", - адзначыў Сяргей Асенка.
Усяго за першы тыдзень заключана 2349 дагавораў - як самастойна страхавальнікамі, так і праз агенцкую сетку. Большасць аўтаўладальнікаў (каля 90 працэнтаў) выбіраюць другі варыянт, паколькі грамадзяне і арганізацыі зацікаўлены ў дадатковых кансультацыях.
"Попыт ёсць. Людзі прыглядаюцца да новага дагавора страхавання. Павінна зарабіць сарафаннае радыё", - адзначыў Сяргей Асенка.

Пакуль выпадкі, калі аўтаўладальнікам па адзіным полісе спатрэбілася выплата ад страхавых кампаній, не зарэгістраваны.
Сяргей Асенка нагадаў, што новы від дагавора абавязковага страхавання замацаваны ва ўказе ад 18 сакавіка 2025 года нумар 108 "Аб страхаванні". Гэта комплексны дакумент, якім асобныя заканадаўчыя акты прыведзены ў адпаведнасць з законам "Аб страхавой дзейнасці", які ўступіў у сілу 1 студзеня 2025 года.
"Новаўвядзенні прадыктаваны практыкай, - адзначыў спецыяліст. - Паступалі звароты ад грамадзян Беларусі і Расійскай Федэрацыі, у першую чаргу ад жыхароў прыгранічча, якія ставілі пытанне аб афармленні адзінага дагавора аўтастрахавання".

Дагавор саюзнага страхавання заключаецца ў адносінах да транспартнага сродку, зарэгістраванага ў Беларусі, на тэрмін ад 15 дзён да 12 месяцаў. Памер страхавога ўзносу ўстанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад тыпу транспартнага сродку, яго тэхнічных характарыстык, тэрмінаў страхавання і страхавой рызыкі. Аўтаўладальнікі аплачваюць паслугі ў беларускіх рублях зыходзячы з памеру базавай велічыні на момант заключэння дагавора саюзнага страхавання.-0-
Фота Хрысціны Аксёнавай