Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2021, 15:13

Новая спецыяльнасць "рэгіёназнаўства" адкрыецца ў БДУ

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая спецыяльнасць "рэгіёназнаўства" адкрыецца ў 2021/22 навучальным годзе на гістарычным факультэце БДУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Да гэтага часу спецыялістаў названага напрамку не рыхтавалі ў беларускіх ВНУ. Набор будзе ажыццяўляцца на I і II ступені вышэйшай адукацыі на бюджэтную і платную форму навучання.

"Адкрыццё спецыяльнасці абумоўлена запатрабаванасцю айчынных арганізацый і кампаній у супрацоўніках, якія маюць комплексныя веды аб палітычных, эканамічных, сацыяльных, экалагічных, канфесійных, этнічных, культурных асаблівасцях пэўнага рэгіёна, краіны або групы дзяржаў. Сёння адзначаецца недахоп у спецыялістах, якія валодаюць навыкамі распрацоўкі практычных рэкамендацый і кансультацый для развіцця гандлёва-эканамічнага, палітычнага, культурнага супрацоўніцтва", - расказалі ў прэс-службе.

Новая спецыяльнасць арыентавана на міждысцыплінарнасць і ўключае фундаментальную падрыхтоўку па гуманітарных, эканамічных, палітычных, геаграфічных, юрыдычных навуках, вывучэнне на павышаным узроўні дзвюх замежных моў, адна з якіх - мова краіны вывучаемага рэгіёна. Студэнты будуць навучацца па спецыялізацыях: "Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка", "Цэнтральная і Усходняя Еўропа", "Блізкі Усход і Афрыка", "Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён", "Лацінская Амерыка".

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць аналітыкамі, прагназістамі, экспертамі па развіцці сацыякультурных, эканамічных або палітычных сувязей з рознымі рэгіёнамі і краінамі.

Сёння на 16 факультэтах і ў 4 адукацыйных інстытутах БДУ вядзецца падрыхтоўка студэнтаў на першай ступені атрымання адукацыі па 82 спецыяльнасцях, а на другой - па 50.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі