Фота з архіва БДУТ
24 красавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Аб новых спецыяльнасцях, планах па наборы студэнтаў і перспектывах навучання раскажуць абітурыентам у час дня адкрытых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій (БДУТ). Аб гэтым БЕЛТА паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУТ Юрый Грабянцоў.
"Больш за 360 чалавек плануецца прыняць на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі ў час уступнай кампаніі гэтага года ў нашу ВНУ, - адзначыў Юрый Грабянцоў. - З асаблівасцей гэтай уступнай кампаніі - адкрыццё новай спецыяльнасці "харчовая бяспека" з уступнымі экзаменамі ў форме ЦЭ або ЦТ па хіміі, біялогіі і беларускай мове або рускай мове. А таксама адкрыццё на інжынерна-інавацыйным факультэце дзвюх новых прафілізацый: "бізнес-інжынірынг" з кваліфікацыяй "інжынер-эканаміст" і "сэрвісная дзейнасць у індустрыі гасціннасці" з кваліфікацыяй "менеджар, тэхнолаг".
Акрамя актыўнай падрыхтоўкі да правядзення цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання на базе ВНУ, цяпер тут праходзіць працэдура размеркавання выпускнікоў. "Сярод работадаўцаў найбольшым попытам карыстаюцца нашы традыцыйныя спецыяльнасці: "аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей", "вытворчасць і перапрацоўка палімерных матэрыялаў", "вытворчасць прадуктаў харчавання з расліннай і жывёльнай сыравіны" і інш. Колькасць заявак ад заказчыкаў кадраў па гэтых спецыяльнасцях у разы перавышае колькасць выпускнікоў, - расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі. - Адметнай рысай нашага ўніверсітэта можна лічыць тое, што мы размяркоўваем выпускнікоў па ўсёй краіне. Галоўная наша задача - падрыхтаваць спецыялістаў, якія будуць запатрабаваны на рынку працы. Праводзіцца вялікая работа па арганізацыі набору мэтавікоў".
У дзень адкрытых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі змогуць даведацца больш падрабязнасцей аб паступленні ў БДУТ, азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай, пазнаёміцца са студэнтамі, задаць усе ўдакладняльныя пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.
Пачатак у 10.30.-0-