Фота ААТ "Керамін"
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскім дзяржаўным каледжы рамесніцтва і дызайну плануюць навучаць спецыялістаў па вытворчасці санітарна-керамічных вырабаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.
Пытанні адкрыцця новай спецыяльнасці "вытворчасць санітарна-будаўнічых, керамічных вырабаў" абмеркаваны на сустрэчы прадстаўнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі і ААТ "Керамін".
Навучанне па гэтай спецыяльнасці дасць магчымасць забяспечыць падрыхтоўку спецыялістаў па прафесіях "аператар аўтаматычнай лініі па вытворчасці керамічных вырабаў", "ліцейшчык санітарна-будаўнічых вырабаў" для патрэб прадпрыемства.-0-