Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2019, 17:32

Новая методыка ацэнкі ЦТ дазваляе лепш ацэньваць рэальныя веды абітурыентаў - Міксюк

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая методыка ацэнкі ЦТ дае магчымасць лепш ацэньваць рэальныя веды абітурыентаў, паведаміў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

У бягучым годзе значна меншая, чым у мінулыя гады, колькасць зваротаў ад абітурыентаў у сувязі з тым, што яны незадаволены тэставым балам, што ён для іх незразумелы. Многія абітурыенты ўдзельнічалі ў рэпетыцыйным тэсціраванні, яны цвяроза ацэньваюць свае школьныя веды. Новая методыка дае магчымасць карэктна супастаўляць гэтыя вынікі, таму для іх балы ЦТ не сталі сур'ёзнай нечаканасцю. Методыка дазваляе рэальна ацэньваць паўнату ведаў і аб'ектыўна іх вымяраць. У гэтым і ёсць яе асноўная вартасць.

"Мы выбралі сусветную методыку і ёю кіруемся, - сказаў Юрый Міксюк. - Шкала размеркавання на пачатковым і канчатковым этапе з'яўляецца крыху нелінейнай. Можна гэта трактаваць з пункту гледжання спорту. Апошнія метры, калі мы фінішуем, самыя дарагія, і той, хто прыходзіць, атрымлівае многія бонусы". Лагічна, што чым больш складаных заданняў рашае абітурыент, тым больш балаў ён набірае.

Юрый Міксюк таксама пракаменціраваў меркаванне аб тым, што з улікам новай методыкі ацэнкі вынікаў ЦТ балы ў моцных абітурыентаў не вельмі зменяцца, а ў больш слабых - прыкметна павысяцца. У сувязі з гэтым канкурэнцыя паміж моцнымі абітурыентамі стане вышэйшай. "Каб зняць хваляванні добра падрыхтаваных абітурыентаў, мы неаднаразова падкрэслівалі (перш чым укараняць методыку, мы гэта правяралі), што працэнт абітурыентаў, якія набіраюць 70 балаў і вышэй, той жа. Таму канкурэнцыя ў гэтых абітурыентаў будзе той жа", - сказаў ён. Што датычыцца маладых людзей, якія крыху слабейшыя, то большая колькасць з іх будзе мець сярэдні бал.

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў таксама лічыць некарэктным параўнанне вынікаў ЦТ, атрыманых па старой і новай методыках. "Ёсць такое меркаванне, што новая методыка недаацэньвае добра падрыхтаваных абітурыентаў, што па старой яны атрымалі б больш. Гэта параўнанне некарэктнае. Методыка не аднімае балы, яна іх налічвае. Той абітурыент, які атрымаў больш першасных балаў, абавязкова атрымае больш тэставых", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі