ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 13:48

Новага гендырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск назначаць у бліжэйшы час - Сікорскі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы кіраўнік Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе назначаны ў бліжэйшы час. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі.

Напярэдадні, паводле яго слоў, у Дзмітрыя Мелікяна, які кіраваў кампаніяй з 2005 года, быў апошні рабочы дзень. "Рашэнне прынята па пагадненні бакоў", - удакладніў Арцём Сікорскі. Пакуль абавязкі гендырэктара аэрапорта выконвае Вячаслаў Харанека (намеснік гендырэктара па тэхнічным развіцці Нацыянальнага аэрапорта Мінск).

"Гэта вельмі важнае для нас прадпрыемства, - падкрэсліў Арцём Сікорскі. - Таму ў бліжэйшы час дэпартамент вызначыцца з кандыдатурай новага кіраўніка".

Нацыянальны аэрапорт Мінск прадастаўляе ўвесь комплекс аэрапортавых паслуг. Тут дзве штучныя ўзлётна-пасадачныя паласы, аснашчаныя сучасным абсталяваннем, што дае магчымасць прымаць паветраныя судны ўсіх тыпаў без абмежаванняў у складаных метэаўмовах. Рэгулярныя палёты з Нацыянальнага аэрапорта Мінск выконваюцца па 55 міжнародных паветраных трасах у Заходнюю Еўропу, Блізкі Усход і іншыя рэгіёны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі