Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2026, 12:57

Ноччу да - 25-30°С. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 студзеня

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 15 студзеня ноччу па ўсходняй палове тэмпература паветра складзе 25-30 градусаў марозу. У краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу на захадзе часам пройдзе снег, месцамі моцны снег, днём у асобных раёнах на паўднёвым захадзе - невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 17-24 градусы марозу, па захадзе - мінус 10-16, месцамі, а па ўсходняй палове ў многіх раёнах да 25-30 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 12 да мінус 18 градусаў, па захадзе - мінус 7-11.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі