Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2019, 13:12

Няўстойлівае надвор'е з парывістым ветрам чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае надвор'е з парывістым ветрам чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні ў Беларусі захоўвалася даволі цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 3-7 градусаў вышэйшае за кліматычную норму. У бліжэйшыя выхадныя дні пры чаргаванні атмасферных франтоў і абласцей павышанага ціску чакаецца няўстойлівае надвор'е", - расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 22 сакавіка, у начны час атмасферны фронт будзе вызначаць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Днём праявіцца ўплыў вобласці павышанага ціску і істотных ападкаў не прагназуецца. У ранішні і дзённы час у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, днём - 6-11 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 13.

У суботу, 23 сакавіка, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па крайнім паўночным захадзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі па ўсходзе захаваецца парывісты вецер. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень - плюс 6-13, па паўднёвым захадзе - 14-16 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 24 сакавіка, чарговая сістэма атмасферных франтоў з паўночнага захаду Еўропы прынясе новую порцыю вільготнага паветра. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы - 1-7 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад 6 да 12 са знакам плюс.

У панядзелак, 25 сакавіка, уначы прагназуецца без істотных ападкаў, удзень пераважна па паўночна-заходняй палавіне краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Уначы ў асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 3 да плюс 3, удзень - 3-10 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі