Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2020, 12:48

Няўстойлівае надвор'е з начнымі замаразкамі чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае надвор'е з начнымі замаразкамі чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У святочныя выхадныя ў Беларусі пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас назіралася камфортнае надвор'е без ападкаў. Тэмпературны фон быў на 1-3 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Але ўжо ў панядзелак на Беларусь пачалі ўплываць атмасферныя франты з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Фон атмасфернага ціску пачаў рэзка паніжацца, згусцілася воблачнасць, месцамі адзначаліся кароткачасовыя дажджы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 12 мая, уплыў франтальных раздзелаў распаўсюдзіцца на большую частку краіны. Услед за імі чакаецца распаўсюджванне няўстойлівых і хададнаватых паветраных мас паўночнага паходжання. Чакаецца рэзкае змяненне надвор'я. На большай частцы краіны пройдуць дажджы, уначы па паўночным захадзе, удзень месцамі па рэспубліцы з мокрым снегам. У асобных раёнах пройдуць моцныя ападкі. Удзень па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. Істотны дыскамфорт будзе прыносіць моцны парывісты вецер. Франтальны раздзел будзе падзяляць дзве вельмі розныя па ўласцівасцях паветраныя масы, у сувязі з гэтым чакаюцца вялікія разбежкі ў тэмпературах. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўночным захадзе да 15 градусаў вышэй за нуль у паўднёва-ўсходніх раёнах, месцамі па паўночным захадзе магчымы замаразкі да мінус 1. Удзень будзе 5-11 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 12-18, месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях - плюс 19-22.

У сераду, 13 мая, прадоўжыцца паступленне халоднага паветра з паўночнага захаду Еўропы і захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Пахаладае. Уначы па паўночным усходзе, удзень пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у начны час - з мокрым снегам. Уначы ў паўночна-ўсходніх раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль, месцамі магчымы замаразкі да мінус 3. Удзень будзе 9-16 градусаў цяпла.

Да канца рабочага тыдня ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з паніжаным тэмпературным рэжымам (на 4-6 градусаў ніжэйшым за норму) і высокай верагоднасцю начных замаразкаў. У чацвер, 14 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы па поўначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах магчымы замаразкі да мінус 2. Удзень будзе 8-15 градусаў цяпла.

У пятніцу, 15 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль, месцамі магчымы замаразкі да мінус 4. Удзень будзе 8-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі