Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Няўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

Грамадства 18.03.2019 | 13:37
Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам і да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца няўстойлівае з ападкамі надвор'е. Толькі ў сярэдзіне тыдня пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў будзе менш. Паветраныя масы атлантычнага паходжання будуць утрымліваць тэмпературны фон на 2-4 градусы вышэйшым за кліматычную норму", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 19 сакавіка, пад уплывам атмасферных франтоў уначы па паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Удзень месцамі па краіне чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, удзень - 5-11 градусаў цяпла.

У сераду, 20 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - 3-10 градусаў цяпла.

У чацвер, 21 сакавіка, сістэма атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы прынясе новую порцыю вільготнага паветра. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі, у асноўным па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень - 4-11 градусаў цяпла.

У пятніцу, 22 сакавіка, пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень - 5-12 градусаў цяпла.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2020 годзе Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.