Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2019, 13:54

Няўстойлівае надвор'е і да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі і да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У пачатку тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з тэрыторыі Украіны. Чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі. У другой палове тыдня пераважны ўплыў будзе аказваць перыферыя скандынаўскага антыцыклону, сфарміраванага ў больш халаднаватым паветры паўночных шырот. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі, у асноўным у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах краіны", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 14 мая, уначы ў асобных раёнах, удзень пераважна па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе яна не апусціцца ніжэй за 12-14 градусаў цяпла. Удзень будзе ад плюс 13 па захадзе да 24 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

У сераду, 15 мая, на большай частцы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і месцамі па астатняй тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 па поўначы да 13 градусаў вышэй за нуль па поўдні краіны. Удзень будзе ў асноўным 16-22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе Беларусі паветра прагрэецца да плюс 24.

У чацвер, 16 мая, месцамі па краіне, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - на большай частцы тэрыторыі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 па поўначы да 14 градусаў вышэй за нуль па поўдні краіны. Удзень будзе 15-22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 24.

У пятніцу, 17 мая, месцамі, пераважна на паўднёвым захадзе краіны, чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, на поўначы панізіцца да плюс 5-6. Удзень будзе 16-23 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі