Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 11:54

Нізамхаджаеў: супрацоўніцтва ЦВК Беларусі і Узбекістана мае станоўчую дынаміку

Зайніддзін Нізамхаджаеў
Зайніддзін Нізамхаджаеў
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва ЦВК Беларусі і Узбекістана паступальна развіваецца, мае станоўчую дынаміку, заявіў старшыня ЦВК Узбекістана Зайніддзін Нізамхаджаеў у час сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі шмат агульных спраў. Наша супрацоўніцтва паступальна развіваецца, мае станоўчую дынаміку. Гэта нас вельмі радуе", - адзначыў Зайніддзін Нізамхаджаеў.

"Важна адзначыць высокі ўзровень узбекска-беларускіх адносін на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У час нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан былі дасягнуты вельмі важныя пагадненні", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК Узбекістана.

"Хацелася б асабліва падзякаваць вам за тое, што вы прынялі ўдзел у важным палітычным мерапрыемстве, якое праходзіла ва Узбекістане ў 2023 годзе (Канстытуцыйным рэферэндуме. - Заўвага БЕЛТА). Беларускія калегі нас не толькі падтрымалі, мы рады, што ў час назірання вы ўнеслі важныя прапановы", - дадаў Зайніддзін Нізамхаджаеў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі