Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 14:17

Нікіцін: Ніжагародская вобласць будзе замяшчаць імпарт з заходніх краін таварамі з Беларусі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніжагародская вобласць будзе замяшчаць імпарт з заходніх краін таварамі з Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Ніжагародскай вобласці Расіі Глеб Нікіцін пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер, акрамя тых напрамкаў, якія былі для нас традыцыйнымі (мы выкарыстоўваем вельмі шмат сельскагаспадарчай тэхнікі вытворчасці Рэспублікі Беларусь, у нас арганізаваны вытворчасці "Белкамунмаша", "Магілёўліфтмаша"), цяпер адкрываецца акно магчамасцей для замяшчэння імпарту з так званых недружалюбных краін і наогул змянення структуры з боку Ніжагародскай вобласці", - расказаў Глеб Нікіцін.

Паводле яго слоў, у структуры тавараабароту паміж бакамі пераважае экспарт тавараў Ніжагародскай вобласці ў Беларусь. Але расійскі рэгіён плануе, не адкладваючы, нарасціць імпарт беларускай прадукцыі.

"Мы перадалі прадстаўнікам урада і беларускіх кампаній спасылкі на каталог - там 4,5 тыс. пазіцый. І яны настолькі розныя: ад хвойных дрэў, якія пастаўляліся з недружалюбных краін, да канкрэтных камплектуючых для аўтамабілебудавання. Нам патрэбны трактары, камбайны і гэтак далей", - дадаў кіраўнік Ніжагародскай вобласці.

"Мы разгледзім з будаўнічым комплексам Беларусі магчымасць яго прыцягнення для будаўніцтва інфраструктуры, дарожнага будаўніцтва ў Ніжагародскай вобласці. Мы ў гэтым зацікаўлены, таму што аб'ёмы вялікія", - сказаў губернатар.

Яшчэ адным напрамкам супрацоўніцтва можа стаць сфера інфармацыйных тэхналогій. "Мы можам тут знайсці сінергію і сумесна дапамагчы нашым айцішнікам замяшчаць тое праграмнае забеспячэнне, якое будзе менш даступным цяпер у Расіі пасля санкцыйнага націску", - растлумачыў Глеб Нікіцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі