Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2025, 12:18

Невялікія дажджы і да +10°С. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 10 снежня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 10 снежня днём месцамі пройдуць невялікія дажджы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Ноччу пераважна па ўсходняй палове чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Днём будзе 2-8 градусаў цяпла, на захадзе ноччу - плюс 6-7, днём будзе 9-10 градусаў вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі