14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія ападкі чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 15 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад нуля да 5 градусаў цяпла, па паўночным усходзе - мінус 1-3 градусаў.-0-