Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2021, 15:08

Невялікі снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 10 лютага

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікі снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 10 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 18-20. У дзённы час будзе 7-13 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні - мінус 4-6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі