21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікі снег і да 24 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 22 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, ноччу слабы, днём 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 13-20 градусаў марозу, у асобных раёнах - да мінус 24, на поўначы - 8-12 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе ад мінус 5 на поўначы да мінус 13 на захадзе.-0-