24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неспакойны і гарачы характар надвор'я абяцаюць сіноптыкі на апошнім тыдні ліпеня.Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Атмасфера напоўнілася энергіяй летняй няўстойлівасці, таму без навальнічнага дажджу да канца бягучага тыдня па-ранейшаму не абыдзецца, пры актыўным развіцці канвектыўнай воблачнасці ў асобных раёнах дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных. Разам з тым, тэмпературны фон будзе даволі камфортны. Начныя мінімумы будуць у межах 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём дажджы не перашкодзяць паветру прагрэцца да 21-29 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 25 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі магчымы моцныя ліўні. Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах чакаюцца навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 21 градуса па паўночным-захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе.
У суботу, 26 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 21 градуса па поўначы да плюс 28 градусаў па поўдні і паўднёвым захадзе.
У нядзелю, 27 ліпеня, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы, па паўднёвым захадзе пройдуць моцныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, днём - плюс 23-29.
"На заключным рабочым тыдні ліпеня франтальныя раздзелы не пакінуць у спакоі нашу краіну. Таму характар надвор'я абяцае быць неспакойны. Часам будуць ісці дажджы, пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. У сувязі з гэтым парасоны лепш трымаць пад рукой", - адзначылі ў Белгідрамеце.
У панядзелак, 28 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы моцныя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Удзень месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 23-30 градусаў цяпла, месцамі па захадзе - плюс 18-22.
У аўторак, 29 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў па захадзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень будзе 21-28 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 31.
У сераду, 30 ліпеня, уначы на большай частцы, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 20 градусаў па захадзе да плюс 33 градусаў па паўднёвым усходзе.
"У сувязі з няўстойлівым характарам надвор'я жыхарам нашай краіны варта ўважліва сачыць за прагнозам надвор'я і папярэджаннямі", - дадалі ў Белгідрамеце.-0-