Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2024, 10:26

Непагода ў Беларусі: адзін пацярпелы населены пункт і 91 выпадак падзення дрэў

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад непагоды 28 ліпеня ў Беларусі пацярпеў адзін населены пункт. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Паводле даных выратавальнага ведамства, з-за навальнічнага фронту з парывамі ветру да 25 м/с, які прайшоў 28 ліпеня, пацярпеў адзін населены пункт у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Пашкоджаны дах аднаго жылога дома.

Таксама зафіксаваны 91 выпадак падзення дрэў. З іх у Брэсцкай вобласці ўпала 13 дрэў, Віцебскай - 6, Гомельскай - 2, Гродзенскай - 39, Мінскай - 18 і ў Мінску - 13. Паваленымі дрэвамі пашкоджаны пяць аўтамабіляў. З іх у Гродне пашкоджаны адзін транспартны сродак і чатыры - у Мінску. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўванні і ўборцы паваленых дрэў.

Пацярпелых няма. -0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі