Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2024, 15:56

Некаторым беларусам прыходзяць дзіўныя пасылкі. Цэнтр абароны персанальных даных праводзіць праверку

Фота з архіва
Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных праводзіць праверку па скаргах грамадзян на дзіўныя паштовыя  адпраўленні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю цэнтра.

Размова ідзе аб тым, што некаторыя прадпрымальнікі, дзейнічаючы па адной і той жа схеме, адпраўляюць на імя канкрэтных атрымальнікаў паштовыя адпраўленні з накладной платай. Унутры пасылак, напрыклад, старонкі каталогаў і падарачная картка. Аднак набыць тавар толькі за гэту картку без даплаты немагчыма. У выніку людзі плацяць грошы, каб забраць пасылку, і застаюцца, па сутнасці, без тавару.

Цяпер цэнтр абароны персанальных даных праводзіць разбор. Спецыялісты высвятляюць, адкуль у прадпрымальнікаў персанальныя даныя атрымальнікаў пасылак, якія не давалі дазвол на іх апрацоўку.

Дарэчы, раней адна з прадпрымальнікаў ужо прыцягвалася судом да адказнасці па артыкуле 23.7 КаАП за наўмысную незаконную апрацоўку ПД у аналагічных абставінах.

Эксперты далі рэкамендацыі на той выпадак, калі паступяць аналагічныя паштовыя адпраўленні ад незнаёмых асоб без адпаведных прававых падстаў (напрыклад, дагавора або згоды).

Так, цэнтр рэкамендуе зафіксаваць інфармацыю аб адпраўшчыку, накіраваць яму заяву аб спыненні незаконнай апрацоўкі вашых ПД, звярнуцца ў органы ўнутраных спраў з заявай аб пачатку адміністрацыйнага працэсу па артыкуле 23.7 КаАП і падаць скаргу ў цэнтр.

"Не спяшайцеся забіраць такія паштовыя адпраўленні і не давярайце "прывабным" прапановам, напрыклад, аб "падарачных" картках з уключаным дэпазітам на куплю. Не перадавайце свае і чужыя асабістыя даныя пабочным асобам", - заклікалі ў цэнтры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі