Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2020, 13:15

Некаторыя наглядальнікі сваёй галоўнай задачай лічаць распаўсюджванне адкрытых фэйкаў - меркаванне

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя наглядальнікі сваёй галоўнай задачай лічаць распаўсюджванне адкрытых фэйкаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала наглядальнік участка нумар 3 гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці Вольга Вежнавец, каменціруючы заяву аднаго з Telegram-каналаў пра нібыта факт укідання бюлетэняў на яе ўчастку.

"Непасрэдна на ўчастку ў гэты дзень працавалі трое наглядальнікаў, і мы ўважліва сачылі за ходам галасавання. Нічога падобнага, пра што пішацца ў заяве, не было. Больш таго, заяўнік, які распаўсюдзіў гэту інфармацыю, знаходзіўся ў калідоры, паколькі ў парадку чарговасці не змог трапіць на ўчастак у якасці наглядальніка. Такое адчуванне, што некаторыя наглядальнікі сваёй галоўнай задачай лічаць распаўсюджванне адкрытых фэйкаў. Я лічу, што гэта проста недапушчальна", - адзначыла Вольга Вежнавец.

Дарэчы, яшчэ адзін інфармацыйны ўкід абвергла наглядальнік ад "Белай Русі" Тамара Табольчык (яна працавала на ўчастку нумар 78 у Брэсце). Шэраг інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што з гэтага ўчастка з дапамогай міліцыі выгналі наглядальніка Аляксандра Сахарука.

"Гэта адкрытая хлусня, - адказала Тамара Табольчык. - Аляксандр Сахарук акрэдытаваны на гэтым участку ў якасці наглядальніка. Яму растлумачылі, што на ўчастку ўжо працуе дастатковая колькасць наглядальнікаў, якія акрэдытаваліся раней. Усё ў карэктнай і ветлівай форме. Ні пра якую міліцыю размовы наогул не ішло, больш таго, гэта сітуацыя была ім успрынята спакойна і з разуменнем. І асабіста мне наогул не зразумела, каму выгадна гэта нагнятанне і фэйкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі