Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 11:08

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лістапада

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства па падатках і зборах.

Сярод цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" на 5-10 капеек падаражэюць некаторыя віды Pall Mall і Rothmans.

Што датычыцца ТАА "Табак-інвест", даражэйшымі на 4-15 капеек стануць некаторыя віды цыгарэт "Карона", на 3-6 капеек - "Форт", на 5 капеек - LD Club Lounge, некаторыя віды Monte Carlo. На 5-10 капеек узнімуцца ў цане некаторыя віды Camel, на 10 капеек - Winston.

Узнімуцца ў цане цыгарэты, якая ўвозяцца "Беларусьгандлем": на 5 капеек - Rothmans (Demi Mix, Demi Mix 3 in 1).

"Інтэр Табака" і "Энерга-Оіл" не будуць мяняць цэны.

Беларускія вытворцы і імпарцёры маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі