
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Свае" на тэлеканале СТБ расказалі гісторыю пагранічніка, які ў 2018 годзе сустракаўся з кіраўніком дзяржавы на беларуска-ўкраінскай граніцы, паведамляе БЕЛТА.
У 2018 годзе кіраўнік дзяржавы наведаў пагранзаставу "Дзівін" у Кобрынскім раёне. Прэзідэнта цікавілі пытанні пагранічнай бяспекі, мерапрыемствы па ахове дзяржаўнай граніцы, работа па дэмаркацыі на граніцы з Украінай. Пры гэтым, заўважыў кіраўнік дзяржавы, галоўнае - не пакрыўдзіць людзей. Яшчэ з часоў Савецкага Саюза ўкраінцы прывыклі збіраць ягады ў Беларусі.

Дарэчы, пра людзей. Немалаважнай часткай паездкі Прэзідэнта на граніцу стала сустрэча з пагранічнікамі і іх сем'ямі. У іх ліку быў і начальнік пагранзаставы Сяргей Саўчук. Цяпер ён служыць начальнікам упраўлення аховы дзяржаўнай граніцы Мазырскага пагранічнага атрада. Дарэчы, якраз на прыезд Прэзідэнта выпаў дзень нараджэння яго жонкі Ксеніі.

Сяргей Саўчук успамінае, што застава была гатова да наведвання кіраўніком дзяржавы, хоць нейкіх асаблівых мерапрыемстваў не было. Заставу чысцілі, але гэта звычайнае падтрыманне парадку, адзначае пагранічнік.
"Быў толькі агульны сцэнарый (ад моманту прыбыцця кіраўніка дзяржавы) - па якіх ён пойдзе памяшканнях, гэта значыць нейкія пэўныя даклады службовых асоб - гэта ўсё было. Да моманту сустрэчы з сем'ямі ўсё было па сцэнарыі, маршрут быў прапісаны. Далей ужо ўсё было так, як ёсць. Нічога такога не было, гэта значыць нейкіх абмежаванняў: што можна, што нельга", - адзначае Сяргей Саўчук.
Пагранічнік лічыць, што заўсёды неабходна выязджаць на месцы, быць бліжэй да граніцы. У поўнай меры ацаніць абстаноўку на рубяжах, седзячы ў кабінеце, не атрымаецца. Поспех любога пагранічніка, упэўнены Сяргей Саўчук, куецца менавіта на граніцы.
"Ад таго, як ідуць справы на пагранічных заставах, пагранічных пасадах, у аддзяленнях пагранічнага кантролю, залежыць поспех у цэлым органаў пагранічнай службы", - не сумняваецца Сяргей Саўчук.-0-