16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, удзень па заходняй палавіне 21-24 м/с, у асобных раёнах 25-26 м/с, прагназуецца сёння, 16 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Узмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с захаваецца на большай частцы тэрыторыі краіны і ў аўторак, 17 снежня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак, 16 снежня, будзе воблачна, днём з праясненнямі. Часам пройдуць ападкі - снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Раніцай месцамі слабая мяцеліца і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны на большай частцы тэрыторыі парывісты, удзень па заходняй палавіне моцны парывісты, у асобных раёнах вельмі моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 2 градусаў па ўсходзе да плюс 10 градусаў па паўднёвым захадзе.-0-