10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё сумеснай фотавыставы БЕЛТА і Беларускага саюза жанчын "Жанчына. Вайна. Перамога" адбылося ў ГЦ "Першы Нацыянальны гандлёвы дом", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.

Паводле слоў Ірыны Акуловіч, як толькі адкрыццё выставы было анансавана, сталі паступаць новыя гісторыі. "Літаральна праз дзень прыйшло пісьмо, фатаграфія. Сын просіць расказаць пра маці - Марыю Гарлатаву. Выстава ўжо была гатова, але мы разумелі, што не сказаць пра гэту гісторыю нельга, таму што дзецям, унукам не ўсё роўна. Кожны дзень на сайце БЕЛТА з'яўляюцца новыя заметкі з дзіўнымі для мяне, як для журналіста, гісторыямі дзяўчат, якія ў 16-17 гадоў па сем сутак не спалі, пераганяючы саставы. Мы разумеем, што гэтай выставе жыць, і гэта толькі пачатак. У мінулым годзе былі чорна-белыя фатаграфіі, у гэтым годзе з'явілася каля 20 новых каляровых здымкаў нашых ветэранаў, жанчын", - расказала генеральны дырэктар.

Асаблівы след у душы пакінулі дзве гісторыі - Марыі Акцябрскай і Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. "Уявіце сабе дзяўчыну Марыю, як пра яе тады пісалі "занадта жанчыну", - каханне, уборы. Але пачынаецца Вялікая Айчынная вайна, і яе муж гіне. Жанчына ляжыць тры дні без слёз, без руху, потым устае, ідзе на работу і піша пісьмо Іосіфу Сталіну. Яна прадае ўсю сваю маёмасць, атрымлівае 50 тыс. рублёў, на гэтыя грошы робіць танк і ідзе помсціць за мужа, гіне. Пра гісторыю Зінаіды Тусналобавай-Марчанка ў Вялікую Айчынную вайну ведалі многія, тады на снарадах, танках, самалётах пісалі "За Зінаіду". Дзяўчына 23 гадоў вынесла з поля бою 128 байцоў. Яе цяжка паранілі, немцы дабівалі прыкладамі. Знайшлі яе толькі праз два дні, з-за гангрэны давялося ампутаваць рукі і ногі, але яна не здалася. Яна дыктавала санітаркам пісьмы, якія потым адпраўлялі на фронт незнаёмым хлопцам, яна выступала, натхняла. Людзі проста былі ўражаны сілай духу гэтай жанчыны. Яна прайшла вайну, выйшла замуж, прадоўжыла сваю работу. Гэта гісторыі гераічных жанчын", - адзначыла Ірына Акуловіч.

Вольга Шпілеўская адзначыла, што ў вайны вельмі нават жаночы твар. "Нягледзячы на тое, што жанчына - гэта тая сіла, якая заўсёды выступае супраць любых войнаў, на жаль, у час канфліктаў больш за ўсё гіне менавіта жанчын і дзяцей. Нашы жанчыны ў Вялікую Айчынную вайну здзейснілі сапраўды подзвіг, на фронце ў іх было шмат спецыяльнасцей: медсёстры, разведчыцы, нават танкісты, - усё было падуладна ім. У час вайны адзін танк пад назвай "Малютка" быў пабудаваны на дзіцячыя грошы - сродкі для яго сабралі дзеці. Яго вадзіла жанчына-танкіст, ён дайшоў да Сталінграда. Гэта толькі адна гісторыя. Жанчыны і ў тыле здзяйснялі подзвігі, і ў пасляваенныя гады, калі на сваіх плячах паднімалі краіну. Страшна, калі гінуць жанчыны, гінуць дзеці, страшна, калі маці плачуць над магіламі сваіх дзяцей. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэта не паўтарылася. Таму гэта выстава сёння тут. Мы хочам паказаць, з аднаго боку, што гэта было балюча, страшна і жахліва, а з другога - што жыццё прадаўжалася. Жанчыны выходзілі замуж, нараджалі дзяцей у час Вялікай Айчыннай вайны, гэтак жа думалі над тым, як накарміць дзяцей, якім будзе заўтра, былі парусінавыя сукенкі, памада ў касметычцы. Нам вельмі хочацца, каб падрастаючае пакаленне гэта ўбачыла праз фатаграфіі, каб яны праз выставу адчулі тое, што адчуваем мы, што адчувалі нашы бабулі і прабабулі", - сказала кіраўнік БСЖ.

Сталічная сям'я Коўрык прыехала на адкрыццё выставы ў поўным складзе. Шасцігадовы Ілья - паўнапраўны ўдзельнік усіх памятных мерапрыемстваў. "Такія выставы - гэта перш за ўсё памяць. Нават некаторыя дарослыя не ведаюць пра той уклад, які ўнеслі жанчыны ў Вялікую Перамогу. Нам з жонкай за 30, і мы не ведалі, што большую частку горада пасля вайны аднаўлялі жанчыны. Мужчыны адваявалі, але яны вярталіся на нейкі фундамент. Гэта ўсё дзякуючы жанчынам. Таму вельмі важна не толькі дзецям гэта ўсё паказваць, але і дарослым. Мы цяпер бачым, што не ўсе дастаткова ўсвядомілі гэты цяжкі момант вайны. Аб гэтым сведчаць падзеі, якія адбываюцца пад бокам нашай краіны. Не дай бог, каб усё гэта адбылося яшчэ раз. Таму выстава цудоўная, мы ўдзячны арганізатарам за тое, што можам далучыцца да падзей тых гадоў і ўбачыць трагедыю, якая адбывалася тады, і даведацца, чыімі рукамі ўсё аднаўлялася", - падзяліўся Яўген Коўрык.
"Мы прывялі сюды свайго сына, - сказала Ілона Коўрык. - Няхай глядзіць памятныя фатаграфіі, пранікаецца імі, даведваецца і запамінае. Мы хочам, каб ён потым расказаў пра гэту вайну і Вялікую Перамогу сваім дзецям - нашым унукам і праўнукам".
Выстава будзе працаваць да 3 ліпеня. Кожны наведвальнік гандлёвага цэнтра зможа асабіста азнаёміцца з гераічнымі гісторыямі жанчын на вайне.-0-

"Пачатак гэтай выставы быў пакладзены ў мінулым годзе, Беларускі саюз жанчын і Беларускае тэлеграфнае агенцтва 22 чэрвеня прэзентавалі выставу "Жанчына. Вайна. Перамога", - адзначыла Ірына Акуловіч. - Мы працавалі з чорна-белымі, архіўнымі фатаграфіямі, якія ёсць у нас у БЕЛТА. І мы зразумелі, што павінны прадаўжаць, як сказаў Прэзідэнт, "не, не хопіць". Мы кожны дзень адкрываем для сябе ўсё новыя гісторыі. І гэта не абыякава не толькі нам - журналістам, але і родным".

Паводле слоў Ірыны Акуловіч, як толькі адкрыццё выставы было анансавана, сталі паступаць новыя гісторыі. "Літаральна праз дзень прыйшло пісьмо, фатаграфія. Сын просіць расказаць пра маці - Марыю Гарлатаву. Выстава ўжо была гатова, але мы разумелі, што не сказаць пра гэту гісторыю нельга, таму што дзецям, унукам не ўсё роўна. Кожны дзень на сайце БЕЛТА з'яўляюцца новыя заметкі з дзіўнымі для мяне, як для журналіста, гісторыямі дзяўчат, якія ў 16-17 гадоў па сем сутак не спалі, пераганяючы саставы. Мы разумеем, што гэтай выставе жыць, і гэта толькі пачатак. У мінулым годзе былі чорна-белыя фатаграфіі, у гэтым годзе з'явілася каля 20 новых каляровых здымкаў нашых ветэранаў, жанчын", - расказала генеральны дырэктар.

Асаблівы след у душы пакінулі дзве гісторыі - Марыі Акцябрскай і Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. "Уявіце сабе дзяўчыну Марыю, як пра яе тады пісалі "занадта жанчыну", - каханне, уборы. Але пачынаецца Вялікая Айчынная вайна, і яе муж гіне. Жанчына ляжыць тры дні без слёз, без руху, потым устае, ідзе на работу і піша пісьмо Іосіфу Сталіну. Яна прадае ўсю сваю маёмасць, атрымлівае 50 тыс. рублёў, на гэтыя грошы робіць танк і ідзе помсціць за мужа, гіне. Пра гісторыю Зінаіды Тусналобавай-Марчанка ў Вялікую Айчынную вайну ведалі многія, тады на снарадах, танках, самалётах пісалі "За Зінаіду". Дзяўчына 23 гадоў вынесла з поля бою 128 байцоў. Яе цяжка паранілі, немцы дабівалі прыкладамі. Знайшлі яе толькі праз два дні, з-за гангрэны давялося ампутаваць рукі і ногі, але яна не здалася. Яна дыктавала санітаркам пісьмы, якія потым адпраўлялі на фронт незнаёмым хлопцам, яна выступала, натхняла. Людзі проста былі ўражаны сілай духу гэтай жанчыны. Яна прайшла вайну, выйшла замуж, прадоўжыла сваю работу. Гэта гісторыі гераічных жанчын", - адзначыла Ірына Акуловіч.

Яна асабліва адзначыла, што не жанчыны і не мужчыны выйграюць вайну. "Яе выйграе народ, нацыя, але жанчыны стаялі побач з мужчынамі і на вайне - на фронце, і ў тыле - гадавалі дзяцей, шылі для фронту, сталь выплаўлялі для фронту. Яны былі заўсёды побач. Мы, як прадстаўніцы жаночай паловы чалавецтва, хацелі падкрэсліць жаночую ролю, не вылучаць яе, а растлумачыць, што жанчыны і мужчыны проста павінны быць побач і тады, і сёння. Выстава будзе папаўняцца. У наступным годзе гэта будзе яшчэ 20 новых фатаграфій, потым яшчэ 20. Тут ёсць адна фатаграфія, якую мы ажывілі штучным інтэлектам. Калі бачыш, як на экранах круціцца гэта рэгуліроўшчыца, разумееш, што ёсць новыя тэхналогіі, якія даюць магчымасць нам па-новаму працаваць з матэрыяламі, якіх не дзясяткі, іх сотні, тысячы, мільёны. Гэтыя гісторыі мы, журналісты, павінны паднімаць, расказваць пра іх і на БЕЛТА, і на Першым інфармацыйным - усюды. Гэта наша работа", - канстатавала генеральны дырэктар агенцтва.

Вольга Шпілеўская адзначыла, што ў вайны вельмі нават жаночы твар. "Нягледзячы на тое, што жанчына - гэта тая сіла, якая заўсёды выступае супраць любых войнаў, на жаль, у час канфліктаў больш за ўсё гіне менавіта жанчын і дзяцей. Нашы жанчыны ў Вялікую Айчынную вайну здзейснілі сапраўды подзвіг, на фронце ў іх было шмат спецыяльнасцей: медсёстры, разведчыцы, нават танкісты, - усё было падуладна ім. У час вайны адзін танк пад назвай "Малютка" быў пабудаваны на дзіцячыя грошы - сродкі для яго сабралі дзеці. Яго вадзіла жанчына-танкіст, ён дайшоў да Сталінграда. Гэта толькі адна гісторыя. Жанчыны і ў тыле здзяйснялі подзвігі, і ў пасляваенныя гады, калі на сваіх плячах паднімалі краіну. Страшна, калі гінуць жанчыны, гінуць дзеці, страшна, калі маці плачуць над магіламі сваіх дзяцей. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэта не паўтарылася. Таму гэта выстава сёння тут. Мы хочам паказаць, з аднаго боку, што гэта было балюча, страшна і жахліва, а з другога - што жыццё прадаўжалася. Жанчыны выходзілі замуж, нараджалі дзяцей у час Вялікай Айчыннай вайны, гэтак жа думалі над тым, як накарміць дзяцей, якім будзе заўтра, былі парусінавыя сукенкі, памада ў касметычцы. Нам вельмі хочацца, каб падрастаючае пакаленне гэта ўбачыла праз фатаграфіі, каб яны праз выставу адчулі тое, што адчуваем мы, што адчувалі нашы бабулі і прабабулі", - сказала кіраўнік БСЖ.

Сталічная сям'я Коўрык прыехала на адкрыццё выставы ў поўным складзе. Шасцігадовы Ілья - паўнапраўны ўдзельнік усіх памятных мерапрыемстваў. "Такія выставы - гэта перш за ўсё памяць. Нават некаторыя дарослыя не ведаюць пра той уклад, які ўнеслі жанчыны ў Вялікую Перамогу. Нам з жонкай за 30, і мы не ведалі, што большую частку горада пасля вайны аднаўлялі жанчыны. Мужчыны адваявалі, але яны вярталіся на нейкі фундамент. Гэта ўсё дзякуючы жанчынам. Таму вельмі важна не толькі дзецям гэта ўсё паказваць, але і дарослым. Мы цяпер бачым, што не ўсе дастаткова ўсвядомілі гэты цяжкі момант вайны. Аб гэтым сведчаць падзеі, якія адбываюцца пад бокам нашай краіны. Не дай бог, каб усё гэта адбылося яшчэ раз. Таму выстава цудоўная, мы ўдзячны арганізатарам за тое, што можам далучыцца да падзей тых гадоў і ўбачыць трагедыю, якая адбывалася тады, і даведацца, чыімі рукамі ўсё аднаўлялася", - падзяліўся Яўген Коўрык.
"Мы прывялі сюды свайго сына, - сказала Ілона Коўрык. - Няхай глядзіць памятныя фатаграфіі, пранікаецца імі, даведваецца і запамінае. Мы хочам, каб ён потым расказаў пра гэту вайну і Вялікую Перамогу сваім дзецям - нашым унукам і праўнукам".
Выстава будзе працаваць да 3 ліпеня. Кожны наведвальнік гандлёвага цэнтра зможа асабіста азнаёміцца з гераічнымі гісторыямі жанчын на вайне.-0-

Фота Надзеі Касцецкай