
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не бывае войнаў без памылак, таму кіраўніцтву расійскай арміі неабходна рабіць высновы з урокаў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў расійскі ваенны аглядальнік газеты "Комсомольская правда" палкоўнік у адстаўцы Віктар Баранец.
"Расійская армія вельмі сур'ёзна пасталела за час спецыяльнай ваеннай аперацыі. Палажыўшы руку на сэрца, скажу, што былі і памылкі, я пра іх публічна расказваў. Больш таго, не бывае войнаў без памылак, не бывае маршалаў без пралікаў. Няўжо Васілеўскі, Жукаў і іншыя маршалы Перамогі не рабілі памылак? Трэба не ведаць гісторыю, каб гаварыць, што гэтыя маршалы Перамогі дзейнічалі без памылак. Былі катлы, былі адступленні, былі масавыя паражэнні. Ну і што, Гітлер над Крамлём або Жукаў над Рэйхстагам узняў Сцяг Перамогі? Вось аб гэтым трэба гаварыць", - сказаў Віктар Баранец.
На думку ваеннага аглядальніка, у расійскай арміі ёсць і будуць пэўныя праблемы. "Тым не менш мы спрабуем рабіць высновы з тых урокаў, якія нам падносіць вораг. А вораг падносіць нам сур'ёзныя ўрокі. І чым хутчэй мы робім з іх высновы, тым мацнейшымі мы становімся", - упэўнены ваенны аглядальнік.-0-