ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 18:00

Не больш за 10 гасцей на ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу - у Беларусі прынялі дадатковыя меры супраць COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковыя меры па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19, вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2020 года нумар 305, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, прынята рашэнне аб аказанні дадатковых платных паслуг па рэгістрацыі заключэння шлюбу і рэгістрацыі нараджэння ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці не больш як 10 чалавек. Рашэнне аб колькасці гасцей у кожным канкрэтным выпадку прымае ўпаўнаважаная службовая асоба ЗАГСа.

Вызначана, што пагаджальныя нарады ў адпаведнасці з рэгламентам Саўміна праводзяцца з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў сувязі, у тым ліку відэаканферэнцсувязі.

Прыпынена дзеянне пастановы Саўміна ад 26 лютага 2014 года нумар 162 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб правядзенні маніторынгу выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце", а таксама шэрага норм палажэння аб парадку ўзгаднення найменняў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый (зацверджана пастановай Саўміна ад 5 лютага 2009 года нумар 154), палажэння аб Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (зацверджаны пастановай Саўміна ад 23 лютага 2009 года нумар 229) у частцы асабістага прадстаўлення дакументаў для атрымання інфармацыі з рэгістра.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да асаблівага рашэння Савета Міністраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі