ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2023, 11:04

Названы пераможцы злёту студэнцкіх атрадаў "Іх імёнамі названы..."

Фота БРСМ
Фота БРСМ

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Названы пераможцы рэспубліканскага патрыятычнага злёту студэнцкіх атрадаў "Іх імёнамі названы...", прысвечанага Дню Вялікай Перамогі і 60-годдзю Беларускіх студэнцкіх атрадаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Надзея Шахоўская.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Беларусі "Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".

"Па выніках інтэлектуальнай віктарыны "Дарогамі Перамогі", конкурсаў чытальнікаў "Да штыка прыраўнавалі пяро", аратарскага майстэрства "Ніхто не забыты і нішто не забыта" і інсцэніраванай песні "Вясна 45-га года" першае месца прысуджана зводнаму студэнцкаму экалагічнаму атраду "Флора" імя камсамольца-падпольшчыка Івана Шчаснага (Шчучынскі раённы камітэт ГА "БРСМ"), другое - студэнцкаму педагагічнаму атраду "Лідар" імя Героя Савецкага Саюза Марата Казея (Мінскі раённы камітэт ГА "БРСМ"), трэцяе - педатраду "Формула" імя Героя Савецкага Саюза Пятра Міронавіча Машэрава (Бярозаўскі раённы камітэт БРСМ)", - расказала Надзея Шахоўская.

Рэспубліканскі злёт студэнцкіх атрадаў "Іх імёнамі названы..." праходзіў 11-12 мая на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.

Арганізатарам патрыятычнага мерапрыемства выступіў Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі