Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 16:16

Названы пераможцы чэмпіянату па стральбе сярод кіраўнікоў сілавых структур

Фота Мінабароны
Фота Мінабароны
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ціры імя Цімашэнкі завяршыўся чэмпіянат па стральбе сярод кіруючага складу сілавых структур на прызы міністра абароны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Удзельнікі турніру выконвалі стрэльбы з пнеўматычнага пісталета на 10 м і пісталета Макарава на 25 м, спаборнічалі ў меткасці стральбы з малакалібернай вінтоўкі.  

Па выніках спаборніцтва было вызначана асабістае і каманднае першынство. У асабістым заліку першае месца заняў міністр па надзвычайных сітуацыях генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі, другое месца ў першага намесніка старшыні Следчага камітэта генерал-маёра юстыцыі Алега Шандаровіча. Трэцім стаў прадстаўнік каманды Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч.

Шасцёрка лідараў у агульнакамандным заліку размясцілася ў такім парадку: першае месца ў каманды Дзяржаўнага мытнага камітэта, на другім месцы каманда МНС, бронза ў каманды МУС. Далей ідуць прадстаўнікі Міністэрства абароны, каманды Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Следчага камітэта.

"Я хачу падзякаваць вам, што адгукнуліся на ініцыятыву, якая была прапанавана Міністэрствам абароны. Мы ўжо чацвёрты год запар праводзім такія спаборніцтвы. І яны, я бачу, проста выклікаюць непадробленую цікавасць, асабліва на ўзроўні падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў. Калі чатыры гады таму мы спаборніцтвы пачыналі з 9-10 каманд, то на сённяшні дзень у нас ужо 19 каманд. І я думаю, гэта не мяжа. І колькасць жадаючых прымаць удзел у спаборніцтвах будзе толькі расці", - заўважыў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Паводле слоў кіраўніка ваеннага ведамства, асноўная ідэя турніру - прымеркаваць чэмпіянат да Дня абаронцаў Айчыны. "Як патрабуе наш Прэзідэнт, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі, мы павінны быць прыкладам для кожнага мужчыны нашай краіны, таму кожны павінен умець валодаць зброяй. Спадзяюся, што гэта традыцыя прадоўжыцца", - дадаў Віктар Хрэнін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі