Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2020, 13:08

Наземныя маршруты транспарту Мінска зменяць пасля запуску ўчастка трэцяй лініі метро

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бліжэйшая аптымізацыя сеткі наземных відаў грамадскага транспарту ў Мінску будзе звязана з адкрыццём участка трэцяй лініі метро. Але гэта адбудзецца паступова, а не адначасова з запускам паяздоў новай веткі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста, начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДП "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксандр Капцюх, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не трэба чакаць нейкіх рэвалюцыйных рашэнняў у плане карэкціроўкі дзеючых маршрутаў. Таму што першы пускавы ўчастак трэцяй лініі метрапалітэна з 4 станцый - у цэнтры горада. І значных рэарганізацыйных змяненняў не патрабуецца, - расказаў Аляксандр Капцюх. - Схема карэкціроўкі адпрацавана. Менавіта сёння наша кіраўніцтва прэзентуе яе ў Мінгарвыканкаме. Пасля прынцыповага адабрэння будзем размяшчаць яе ў СМІ".

Пры гэтым ён адзначыў, што па першым пускавым участку трэцяй лініі транспартнікі плануюць весці рэарганізацыю маршрутнай сеткі не адначасова з адкрыццём станцый. Неабходны нейкі тэрмін, каб паглядзець на пераразмеркаванне пасажырапатоку. "Але адназначна можна гаварыць аб тым, што рух тралейбусных і аўтобусных маршрутаў па вул. Мяснікова - на ўчастку ад вул. Нямігі да вул. Бабруйскай - будзе арганізаваны праз кальцо на пл. Багушэвіча. Такім чынам, маршруты, якія раней ішлі з забароненым левым паваротам з Нямігі, цяпер будуць ісці да станцыі метро", - раскрыў некаторыя падрабязнасці схемы Аляксандр Капцюх.

З вялікай доляй верагоднасці будзе прынята рашэнне аб закрыцці аўтобуснага маршруту нумар 10, які сваёй трасай дубліруе першы пускавы ўчастак трэцяй лініі метро.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі