ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2023, 19:20

Навуковы кансультант аб тым, як сумяшчалі гісторыю і мастацкую выдумку ў фільме "На другім беразе"

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Героіка-прыгодніцкі фільм "На другім беразе" ўяўляе сабой зборны вобраз эпохі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА навуковы кансультант фільма, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Сяргей Траццяк.

Час, на працягу якога адбываюцца дзеянні ў фільме, канкрэтны - 1925 год, калі згортвалася аперацыя актыўнай разведкі ў Заходняй Беларусі. Канкрэтна вызначана і месца дзеяння - прыгранічныя рэгіёны паміж Мінскам і Стоўбцамі. У розных дзеючых асоб і падзей, якія адлюстраваны ў сюжэце фільма, былі рэальныя прататыпы, але, у першую чаргу, гэта зборны вобраз эпохі, адзначыў навуковы кансультант.

"У прынцыпе, мы мелі права на мастацкую выдумку, і яе рэалізавалі. Аднак галоўнай задачай заставалася паказаць відэарад, сюжэтную лінію, якія адпавядаюць гістарычнай рэчаіснасці", - падкрэсліў Сяргей Траццяк.

Ён адзначыў, што спачатку пісалі сцэнарый, потым пачаўся працяглы працэс яго шліфоўкі: дасягалі адпаведнасці гістарычным рэаліям. Больш таго, у працэсе работы над фільмам стала зразумела, што ў герояў ёсць мінулае, на якое неабходна неяк намякнуць. "Не ўсюды гэта атрымалася, але думаю, што калі фільм ператварыць у серыял, то можна будзе правесці экскурсы ў мінулае герояў", - заўважыў навуковы кансультант.

Што датычыцца лакацый, з самага пачатку вырашылі: фільм будуць здымаць у тых мясцінах, дзе ў 1921-1939 гадах праходзіла рэальная савецка-польская граніца. Здымкі вяліся на Іслачы. Як растлумачыў Сяргей Траццяк, рэгіён тэрытарыяльна абмежавалі, каб глядач разумеў, чаму героі могуць за суткі дайсці ад польскай граніцы да Мінска і, наадварот, ад граніцы Савецкага Саюза ў Стоўбцы.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу навуковы кансультант звяртаў увагу і на музычнае афармленне фільма. Паводле яго слоў, музыка павінна была адпавядаць часу. "Не можа музыка 40-х гадоў гучаць у фільме, які расказвае пра падзеі сярэдзіны 20-х", - звярнуў ён увагу.

Акрамя таго, арыентаваліся і на антураж таго перыяду, каб выключыць анахранізмы. Звярталі ўвагу на элементы адзення, афармленне архітэктурных збудаванняў і інш. "Маёй справай, у прыватнасці, было даць заключэнне, якія касцюмы насілі ў той час, якія былі асаблівасці моды. Падборам адзення займаліся касцюмеры", - дадаў Сяргей Траццяк.

Кансультанта запрашалі не толькі ў час работы над сцэнарыем, але і тады, калі ўжо вяліся здымкі. Сяргей Траццяк наведаў і заключны прагон, каб даць канчатковае заключэнне наконт знятага матэрыялу. Уся работа заняла некалькі месяцаў, адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі