3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь" стартавала ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам маршруту прайшоў малебен з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Ён адзначыў, што ўдзельнікі экспедыцыі паспрабуюць наведаць як мага больш населеных пунктаў і правесці сустрэчы з людзьмі, закранаючы тэмы духоўнасці, маральнасці і патрыятызму. "Тэмы любові да Айчыны, гісторыі, культуры нашай краіны, роднай мовы. Гэта ўсё тое, што аб'ядноўвае людзей, і такія сустрэчы патрэбны", - падкрэсліў ён.

Патрыяршы Экзарх адзначыў, што экспедыцыя аб'ядноўвае людзей розных прафесій - паэтаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры, навукі і свяшчэннаслужыцеляў, якія шчыра служаць агульнай справе. "Напярэдадні Дня беларускага пісьменства вельмі важна далучыцца да вытокаў нашай духоўнасці на беларускіх землях, вытокаў пісьменства і пра гэта гаварыць як падрастаючаму пакаленню, так і нагадваць людзям старэйшага пакалення. Гэтаму будуць прысвечаны многія мерапрыемствы ў рамках экспедыцыі", - сказаў ён.
Мітрапаліт звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе экспедыцыя праходзіць пад знакам 80-годдзя Вялікай Перамогі, 900-годдзя заснавання полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра і многіх іншых важных дат.
Са словам на дарогу да ўдзельнікаў таксама звярнуліся міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя. Таксама ў рамках пачатку экспедыцыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой.

У бягучым годзе амаль 25 удзельнікаў экспедыцыі пройдуць па маршруце Мінск - Баранавіцкі раён - Зэльва - Казлоўшчына - Дзятлава - Ашмяны - Іўе. Як расказаў кіраўнік навукова-асветнай экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі, усяго пройдуць каля 777 км. Мэта - стварыць у кожным раёне атмасферу Дня беларускага пісьменства.
Экспедыцыя "Дарога да святынь" праводзіцца ўжо 32-і раз. "У нас ужо ёсць вельмі багаты вопыт, і мы палічылі, што ў гэтым годзе з улікам папярэдніх экспедыцый мы пераадолеем экватар - гэта значыць 40 тыс. км, якія былі "наматаны" па ўсіх раёнах Беларусі", - расказаў ён.

Кіраўнік дадаў, што ў бягучым годзе ўдзельнікі наведваюць раёны, у якіх у рамках экспедыцыі не былі больш за 10 гадоў. "Кожны раз наш прыезд паказвае, што мы пакінулі добры след. У мінулым годзе на старонках раённай газеты адна студэнтка расказала, што для яе Дзень беларускага пісьменства асацыіруецца менавіта з "Дарогай да святынь", у якую яе з сабой брала бабуля. І гэта сімвалічны вынік. Таксама мы прыязджаем у месцы, дзе калісьці з малітвай пасадзілі сад, сустракаем дрэвы, якія ўжо вялікія. Успамінаюць пра нас і бацюшкі, і многія з іх гавораць, што за гэты час мы сапраўды падраслі", - падзяліўся Аляксандр Лапата-Загорскі.

Экспедыцыя "Дарога да святынь" штогод праходзіць перад Днём беларускага пісьменства. Яна стартуе ў Мінску, адкуль удзельнікі адпраўляюцца з жыватворным агнём. Па дарозе свяшчэннаслужыцелі асвячаюць помнікі і месцы воінскай славы. Праводзяцца духоўна-асветныя канферэнцыі, сустрэчы з прыхаджанамі храмаў і працоўнымі калектывамі, а таксама арганізуецца наведванне сацыяльных устаноў.-0-