Фота арганізатараў
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучэнцы вераснёвай змены Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка сустрэнуцца з беларускімі палярнікамі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове адукацыі.
У час сустрэчы адбудзецца адкрыццё фотавыставы "Жывыя камяні Антарктыды..." беларускага палярніка Юрыя Гігінякі. Школьнікам пакажуць фільм пра беларускую палярную экспедыцыю, таксама дзеці змогуць паразмаўляць з беларускім вучоным, палярным даследчыкам і кіраўніком 15 беларускіх экспедыцый у Антарктыду Аляксеем Гайдашовым.-0-