Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2025, 12:29

Навесці парадак на АЗС. "Белнафтахім" рыхтуе прапановы па змяненнях у ПДР

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" падрыхтуе прапановы па ўнясенні змяненняў у правілы дарожнага руху, накіраваных на ўдасканаленне парадку запраўкі аўтатранспартных сродкаў на АЗС. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Павышэнне ўзроўню сэрвісу і якасці абслугоўвання пакупнікоў, а таксама стварэнне ўмоў для выключэння чэргаў на аўтазаправачных станцыях абмеркавалі ў канцэрне "Белнафтахім" з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктара Ротчанкава і арганізацый нафтапрадуктазабеспячэння. Удзельнікі рабочай сустрэчы адзначылі эфектыўнасць сумеснай работы, якая праводзіцца па мінімізацыі чэргаў на АЗС, у тым ліку пры запраўцы аўтатранспарту і каля разліковых кас аператараў пры аплаце за аўтамабільнае паліва і набытыя спадарожныя тавары і паслугі грамадскага харчавання. Выказана агульнае меркаванне аб мэтазгоднасці рэалізацыі комплекснага падыходу з выкарыстаннем прафілактычных мерапрыемстваў, а таксама растлумачальнай работы, што прыносіць ужо свае вынікі.

Адзначана, што існуючыя схемы арганізацыі дарожнага руху на АЗС неабходна актуалізаваць з улікам рэкамендацый ДАІ. "Лічым мэтазгоднай распрацоўку і выкарыстанне тыпавой схемы арганізацыі дарожнага руху на АЗС", - адзначыў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў.

На думку намесніка генеральнага дырэктара РУП "ВА "Беларуснафта" Сяргея Каморнікава, неабходна прадоўжыць работу па ўдасканаленні сістэмы абслугоўвання розных груп пакупнікоў на АЗС па ўсіх напрамках.

На рабочай сустрэчы заяўлена, што "Белнафтахім" пачне падрыхтоўку прапаноў па ўнясенні змяненняў у правілы дарожнага руху, накіраваных на ўдасканаленне парадку запраўкі аўтатранспартных сродкаў на АЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі