Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2024, 09:30

Наведванне лясоў забаронена ў трох раёнах Беларусі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі забаронена наведванне лясоў у трох раёнах і яшчэ ў 14 абмежавана. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Рашэнні аб забароне наведвання лясоў у сувязі з устанаўленнем IV класа пажарнай небяспекі прыняты ў Веткаўскім, Гомельскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці. Яшчэ ў 14 раёнах устаноўлены абмежаванні на наведванне лясоў з-за ІІІ класа пажаранебяспекі. Так, жоўтым колерам на карце адзначаны Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Астравецкі, Ашмянскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці, Касцюковіцкі і Хоцімскі раёны Магілёўскай вобласці.

На працягу дня сітуацыя можа змяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі