Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведванне лясоў забаронена ў двух раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Так, паводле даных на 8.10, забаронена наведванне лясоў у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.
Наведванне лясных масіваў абмежавана на тэрыторыі ўсёй Гродзенскай вобласці і Брэсцкай (за выключэннем Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў - яны пазначаны на карце зялёным колерам). У Гомельскай вобласці дазволена наведваць толькі Брагінскі, Лоеўскі, Хойніцкі раёны. Абмежаванні актуальны для Бярэзінскага, Валожынскага, Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці. Жоўтым пазначаны на карце Магілёўскі, Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Асіповіцкі раёны Магілёўскай вобласці.
Інтэрактыўная карта на партале Мінлясгаса пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор'я.-0-